Салігорск: пра высечку дрэваў улады пачалі інфармаваць

2013 2013-06-03T10:22:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-les-vyrubka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад ціскам грамадскасці салігорскія ўлады сталі часцей справаздачыцца аб запалнаваных высечках дрэваў ды аб мерах па аднаўленні зялёных зон. Зрэшты, казаць пра перамогу абаронцаў салігорскага лесапарку пакуль не выпадае.

Праз мясцовую раёнку да ведама салігорцаў давялі інфармацыю аб чарговым знішчэнні дрэваў. Дзеля рэканструкцыі дваравой тэрыторыі жылых дамоў па вуліцы Набярэжнай, а таксама дамоў № 3, 5 і 7 па вуліцы Казлова будзе выдалена дзвяноста сем дрэваў. Замест высечаных дрэваў улады плануюць высадзіць 146 маладых дрэўцаў ды абяцаюць, што “такім жа чынам - з лішкам! - будзе кампенсавацца любая высечка зялёных насаджэнняў, якія перашкаджаюць рэканструкцыі двароў у горадзе”.

Абяцанне ўладаў пракаментаваў актывіст салігорскай кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла:

- Ніхто не аспрэчвае неабходнасць рэканструцыі дваравых тэрыторый, але можа ўжо настаў час навучыцца рабіць яе так, каб не выпільваць столькі дрэваў. Калі дагэтуль не навучыліся, дык лепш і не рабіць, бо рэканструкцыю двароў без бульдозераў і тысячаў квадтратных метраў плітыкі, мабць, яны ўжо нават не ўяляюць, - кажа актывіст. - Па-другое, не зразумела пра якую ліхву вядзецца гаворка. Высаджваецца дубец, на якім 20 лісточкаў. А дрэва, на якім паўмільёна лістоў, на якім асядае тэхнагенны бруд і гарадскі пыл, якое актыўна вырабляе кісларод, яно знікае. І гэты двор будзе як пустэльня, суцэльная пракоўка, на якой няма дзе сахавацца.

На думку актывістаў кампаніі “Абаронім лес” для паўнавартаснага аднаўлення замест высечаных ста дрэваў неабходна садзіць тысячу дрэваў, а не сто сорак шэсць, значная частка з якіх ніколі не дажыве да ўзросту трыццаці год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international