Улады сарвалі віцебскі абласны сход БХД

2013 2013-06-03T08:48:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З'езд аб'яднання сябраў аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віцебшчыны быў фактычна сарваны, пасля таго як прадстаўнікі з вобласці не змаглі даехаць у Віцебск. Іх выклікалі на працу ў выходны дзень, паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

- Сёння адбылася правакацыя з боку рэжыму, таму што ў дзень правядзення віцебскага абласнога сходу людзей павыклікалі на працу, хоць сёння выходны, тэрмінова з некалькіх раённых арганізацый, зразумела, толькі з той мэтай, каб яны не трапілі на гэты абласны сход віцебскай гарадской арганізацыі. Вось такім чынам робяцца перашкоды. Безумоўна, ва ўлады няма намеру рэгістраваць рэгіянальныя аб’яднанні, але тым не менш мы сходы праводзім, таму што дзейнасць БХД цалкам легальная і гэтыя сходы – яшчэ адзін доказ таго, што БХД не рэгіструюць не за нейкіх юрыдычных падстаў.

Па словах Віталя Рымашэўскага, у прыватнасці, на працу тэрмінова і без папярэджання былі выкліканыя сябры БХД з Наваполацку, Лепеля. На актывістаў ціснуць рэгіянальныя супрацоўнікі КДБ, якія пагражаюць "праблемамі" пры ўдзеле ў падобных з'ездах хрысціянскіх дэмакратаў, адзначыў Віталь Рымашэўскі, які падкрэсліў, што спробы зарэгістравацца БХД не пакіне, нягледзячы на шматлікія адмовы Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international