Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч наведвае Беларусь з афіцыйным візітам

2013 2013-06-03T08:37:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

3 чэрвеня Міятавіч возьме ўдзел у семінары-трэнінгу для беларускіх журналістаў на тэму развіцця інтэрнэт-СМІ і анлайн-журналістыкі.

Падчас візіту Міятавіч сустрэнецца з высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі, уключаючы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага суда і Міністэрства інфармацыі.

Запланаваныя таксама сустрэчы Міятавіч з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага саюза журналістаў, журналістамі, актывістамі грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, апошні раз Дунья Міятавіч наведвала Беларусь у кастрычніку 2010 года. Яна таксама хацела прыехаць у Мінск адразу пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У ліку соцень затрыманых падчас акцыі грамадзян былі і незалежныя журналісты, у тым ліку Ірына Халіп і Наталля Радзіна.

Яны праходзілі як падазроныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і ўтрымліваліся ў следчым ізалятары КДБ. Міятавіч двойчы звярталася з лістамі да Сяргея Мартынава (ў той час — міністр замежных спраў Беларусі) з просьбай дапамагчы арганізаваць яе візіт у Мінск, аднак рэакцыі на яе лісты не было.

Увесь гэты час Міятавіч неаднаразова крытыкавала афіцыйны Мінск за сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі і пераслед незалежных журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international