Жыхары Белаазёрску хочуць ведаць, куды выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы

2013 2013-05-31T19:09:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры кампаніі “Гавары праўду” у Белаазёрску сабралі 120 подпісаў пад заявай, у якой адзначылі, што хочуць ведаць, куды  выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы. Актывісты таксама выказалі прэтэнзіі мясцовым дэпутатам, якія не сустракаюцца з народам і не робяць справадач.

- Людзі не бачаць наогул працы дэпутатаў, - гаворыць арганізатар збору подпісаў, актывіст кампаніі “Гавары праўду”Аляксандр Кузьмін. - У маленькім  Белаазёрску відаць усё як на далоні. Навошта тады імкнуцца на дэпутацкае крэсла, калі не плануеш нічога рабіць.

Па словах іншых актывістаў, спроба прыцягнуць дэпутатаў да вырашэння гарадскіх праблем станоўчых вынікаў не дала.

Заявы накіраваны ў Белаазёрскі гарвыканкам і Бярозаўскі райвыканкам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international