Алеся Бяляцкага караюць харчаваннем

2013 2013-05-31T14:54:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-list_bialiackaga.jpg
Наталля Пінчук чытае ліст ад Алеся Бяляцкага. Фота: racyja.eu

Наталля Пінчук чытае ліст ад Алеся Бяляцкага. Фота: racyja.eu

Палітзняволены кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна" Алесь Бяляцкі па-ранейшаму працуе ў Бабруйскай калоніі №2 на вытворчасці. А ўвесь вольны час аддае творчай працы. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, яна атрымала ад мужа ліст, датаваны 23 мая. Ён піша, што атрымаў пасылку з рэчамі, якую Наталля Пінчук перадала яму ў сярэдзіне мая. Тады ж яна даведалася, што Бяляцкі ў якасці пакарання на паўгода пазбаўлены прадуктовай перадачы.

-  Што тычыцца яго паўсядзённага жыцця, то ён па-ранейшаму працуе на швейнай вытворчасці, займаецца пакаваннем той прадукцыі, якую яны выпускаюць. Гэтая праца і забірае яго асноўны час. Разам з тым, калі выпадае вольная гадзіна, ён знаёміцца з літаратурай, якая выходзіць гэтым часам у Беларусі.

Наталля Пінчук атрымала віншаванні ў сувязі з пераабраннем Алеся Бяляцкага віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Абранне адбылося на 38-м кангрэсе федэрацыі, які праходзіў у сталіцы Турцыі Стамбуле.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international