Да Паўла Вінаградава не дапусцілі адваката (дадаецца)

2013 2013-05-31T12:40:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Да актывіста Паўла Вінаградава, які беспадстаўна ўтрымліваецца ў Маскоўскім РУУСе Менска, супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі адваката, паведаміўшы яму, што Павал не затрыманы, і таму  паслугі абаронцы не патрэбныя.

Між  тым, стала вядома, што Вінаградава трымаюць у пакоі 418, дзе размяшчаецца крымінальная інспекцыя РАУСа. Ніякіх абвінавачванняў актывісту  пакуль не прад’яўляюць. З ім вядзе размову са старэйшы лейтэнант Аляксей Лістападаў.

Сам Павел паведаміў праз facebook, што сённяшняе затрыманне звязанае з самітам прэм’ераў СНД у Мінску.

Такім жа чынам Вінаградава затрымлівалі ўчора, пратрымалі ў міліцыі нібыта для прафілактычнай гутаркі і пад вечар адпусцілі.

Незразумелыя і абуральныя дзеянні міліцыі Вінаградаў плануе абскардзіць пасля свайго вызвалення.

Праваабаронца Таццяна Рэвяка патэлефанавала ў дзяжурную частку РУУСа, дзе ёй паведамілі, што Вінаградава ў аддзяленні няма, пасьля чаго паклалі тэлефонную трубку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international