Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны мемарыял (фота)

2013 2013-05-31T12:04:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliai-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Партыі БНФ сабраліся на ўзлеску каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Тут у 1930-50 гады адбываліся сталінскія расстрэлы мірных грамадзянаў. Мясцовыя ўлады адмаўляюцца паставіць у гэтых мясцінах памятны знак, хаця пра трагічныя падзеі многія тутэйшыя жыхары яшчэ памятаюць і могуць іх засведчыць.

Самаробны мемарыял пад вёскай Паляі пачаў стварацца яшчэ 1990-х гадах – тады з'явіліся першыя мемарыяльныя крыжы ў гэтых мясцінах. Некалькі разоў невядомыя вандалы іх нішчылі, але потым з'яўляліся новыя крыжы – і драўляныя, і жалезныя… На самым высокім з іх ёсць надпіс "Ахвярам таталітарнага рэжыму".

Актывісты збіралі аповяды мясцовых жыхароў, якія распавядалі, што тут расстрэльвалі мірных людзей. Сябры Партыі БНФ звярталіся да ўладаў, каб усталяваць  у гэтых мясцінах нейкі памятны знак – яго было б відаць з шашы Р21, якая праходзіць у смаленскім накірунку. Аднак ім неаднаразова адмаўлялі ў ініцыятыве ўшанавання памяці… І добраўпарадкаванне самаробнага мемарыялу ў памяць пра трагічныя падзеі стала традыцыйным клопатам віцебскіх партыйцаў – штогод у апошніх датах траўня яны збіраюцца тут, каб выкасіць траву, прыбраць смецце, пасадзіць кветкі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international