Праваабаронцы просяць старшыню Брэсцкага аблвыканкаму абараніць цыган ад дыскрымінацыі

2013 2013-05-31T11:18:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cygany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы, сябры БХК Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся з лістом да старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара і начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкаму Івана Саўчыца. Заяўнікі звяртаюць увагу, што ў газеце «Навіны Палесся» 23 мая надрукаваны артыкул «Цыганы не дрэмлюць – не спіце і вы», які, па меркаванні праваабаронцаў, узбуджае ў чытачоў недавер да асоб цыганскай нацыянальнасці.

«Заканадаўства строга забараняе называць якую-небудзь этнічную групу «злачыннай», «ненадзейнай» і гэтак далей. Гэта недапушчальна і з маральнага пункту погляду, таму што закранае нацыянальныя пачуцці многіх цыганоў. Той факт, што цыганская дыяспара не складаецца спрэс з крымінальных элементаў, ускосна прызнае і аўтар матэрыялу, заўважыўшы, што «абагачацца за чужы кошт у некаторых добрая традыцыя», - акцэнтуюць увагу ў лісце праваабаронцы.

З інтэрв'ю намесніка начальніка Столінскага РАУС, надрукаванага ў газеце, вынікае, што міліцыя ажыццявіла праверкі некалькі прыватных дамоў толькі таму, што іх гаспадары належаць да цыганскай дыяспары. Ніякіх іншых падстаў у міліцыі не было. «Мы лічым, што такія дзеянні носяць дыскрымінацыйны характар і наносяць шкоду законапаслухмяным грамадзянам. Просім вас правесці з рэдактарам «Навін Палесся» гутарку аб недапушчальнасці перадузятых адносінаў да асоб цыганскай нацыянальнасці і неабходнасці паважлівага стаўлення да іх нацыянальных пачуццяў», - заклікалі старшыню аблвыканкаму заяўнікі.

Начальніка УУС яны просяць правесці гутарку з падначаленымі аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства і зняважлівага стаўлення да грамадзян краіны, якімі з'яўляюцца асобы цыганскай нацыянальнасці.

Нагадаем, Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка неаднаразова звярталі ўвагу ўладаў на недапушчальнасць распальвання міжнацыянальнай варожасці праз матэрыялы ў СМІ, якія тычацца цыганоў. У Гомельскай вобласці звароты праваабаронцаў мелі плён: з рэдактарамі і міліцыянерамі праводзілі гутаркі, папярэджвалі іх аб недапушчальнасці выхаду ў друк такіх матэрыялаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international