viasna on patreon

Салігорск: Былы зняволены судзіцца з мясцовым РАУС

2013 2013-05-30T17:53:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raus-akno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Салігорску Ігар Міхнавец, які да нядаўняга часу адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, спрабуе актыўна адстойваць свае грамадзянскія правы. І, у адрозненні ад могіх іншых цяперашніх ці былых зняволенных, ён не цураецца публічнасці.

12 красавіка суд Салігорскага раёна разглядаў адміністратыўную справу аб парушэнні Ігарам Міхнаўцом патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Справа ў тым, што "парушальнік" не змог сваечасова знайсці новы адрас крымінальна-выканаўчай інспекцыі, дзе павінен быў стаць на ўлік пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі. На падставе адміністрацыйнага пратаколу КВІ Салігорскага РАУС суддзя Сергей Самуйлік пакараў былога зняволенга штрафам у памеры 600 тысяч рублёў.

Сам Ігар з такім рашэннем катэгарычна нязгдоны. Па яго словах, праз дзень пасля вызвалення ён патэлефанваў у Салігорскі РАУС, каб даведацца па якім адрасе і ў які час можна стаць на ўлік. Дзяжурны паведаміў адрас інспекцыі, а таксама інфармацыю аб тым, што на ўлік з-за выходных можна будзе стаць толькі ў панядзелак.

-  У панядзелак я з'явіўся па ўказаным адрасе. Стаў на ўлік, прайшоў усе неабходныя кабінеты, выдаткаваўшы на гэта дзень, паколькі патрэбныя кабінеты раскіданыя па ўсім горадзе, - кажа Ігар Міхнавец. - Старэйшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Козел М. М. спытаў, чаму я спазняюся з пастаноўкай на ўлік. Я растлумачыў сітуацыю. Пасля гэтага дадзенае пытанне больш не ўздымалася. Але праз месяц сітуацыя змянілася. Інспекцыя склала пратакол ды накіравала ў суд.

Варта адзначыць, што Ігар Міхнавец аспрэчвае не толькі “парушэнне” патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, але законнасць ды абгрунтаванасць прымянення прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да яго ў прынцыпе. Напрыканцы красавіка салігорац накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Салігорскага раёна ў Мінскі абласны суд. Судовае паседжанне мае адбыцца 31 мая.

Нагадаем, Ігар Міхнавец адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 горада Івацэвічы. Перад адміністрацыяй калоніі "правініўся" тым, што неаднаразова перадаваў у незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі падрабязнасці "папраўчага працэсу". Адміністрацыя калоніі запісала яго ў “злосныя парушальнікі рэжыму” пасля таго, як Ігар пераклаў ліст кангрэсмэна з ЗША Джона Шымкуса, атрыманы ў калоніі Мікалаем Аўтуховічам, і паведаміў пра ліст на Радыё "Свабода". Тое, што зняволены абскардзіў атрыманыя спагнанні ў судзе, пастановы якога неаднаразова адмяняліся вышэйстаячай судовай інстанцыяй, не перашкодзіла суддзі таго ж суда устанавіць прэвентыўны нагляд над ім пасля вызвалення.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства