Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Вользе Чайчыц

2013 2013-05-30T11:11:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістка Вольга Чайчыц атрымала пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Напярэдадні карэспандэнты тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру, каб даць тлумачэнні.

Выклік у пракуратуру быў звязаны з прысутнасцю журналістаў на грамадскім абмеркаванні праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, што праходзіла ў красавіку.

Тады прысутны на абмеркаванні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў “разабрацца”.

Сёння ж у пракуратуры Вользе Чайчыц задалі толькі адно пытанне пра яе супрацу з "Белсатам". Пасля адмовы журналісткі адказваць на яго, ёй вынеслі пісьмовае папярэджанне за працу без акрэдытацыі.

З вынесеным папярэджаннем Вольга Чайчыц катэгарычна нязгодная і яго збіраецца адскарджваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international