Журналістку “Народнай Волі” не акрэдытавалі на фестываль, бо баяцца вострых пытанняў да чыноўнікаў

2013 2013-05-30T08:54:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнтка “Народнай Волі” Марыя Малевіч паспрабавала акрэдытавацца на прэс-канферэнцыю, прысвечаную правядзенню “Першага Сырнага фестываля пад Мінскам”.

Спачатку, як распавяла прэс-службе ГА “БАЖ” сама Марыя Малевіч, яе запрасілі на мерапрыемства. Пазней ператэлефанавалі і папрасілі не прыходзіць, спасылаючыся на прысутнасць чыноўнікаў і магчымыя вострыя пытанні з боку выдання.

На просьбу прэс-службы ГА “БАЖ” пракаментаваць сітуацыю адказны за акрэдытацыю на фестываль Андрэй Кірыенка назваў дзеянні журналісткі "неадэкватнымі" і ад далейшых каментароў адмовіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international