Мінздароўя ад прамога адказу на петыцю ўхіляецца, дэпутаты петыцю ігнаруюць

2013 2013-05-29T18:20:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valabueu-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра БХК у Салігорску Аляксей Валабуеў

Cябра БХК у Салігорску Аляксей Валабуеў

Салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў атрымаў адказ Міністэрства аховы здароўя на петыцыю аб будаўніцтве ў сталіцы шахцёроў новай паліклінікі. Пад петыцыяй, нагадаем, падпісалася ўжо болей за васемсот чалавек.

У сваім адказе першы намеснік Міністра Дзмітрый Піневіч доўга апісвае захады, якія робяцца яго  ведамствам дзеля паляпшэння сітуацыі з абслугоўваннем грамадзян у Салігорскай ЦРБ. Але посьбу аб вырашэнні ў першачарговым парадку праблемы з будаўніцтвам новай сучаснай паліклінікі чыноўнік Мінздроўя наўпрост ігнаруе.

Спадар Піневіч пацвердзіў нарматыўную магутнасць раённай паліклінікі, разлічанай усяго на 600 наведванняў у змену пры абслугоўванні ажно 68267 чалавек дарослага насельніцтва. Паводле словаў першага намесніка Міністра, будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску плануецца. Згодна генеральнаму плану забудовы горада, яна будзе знаходзіцца ў мікрараёне №18. Зрэшты, акрэсліць канкрэтныя тэрміны будаўніцтва і ўвядзення ў лад новай паліклінікі Дзмітрый Піневіч не здолеў.

- Уласна, галоўнае патрабаванне - агучыць тэрміны будаўніцтва - Міністэрства аховы здароўя праігнаравала, - кажа Аляксей Валабуеў. - Салігорцы ўжо не першае дзесяцігоддзе чуюць байкі пра запланаванае ўзвядзенне новай паліклінікі. Ніхто не спадзяецца, што будаўніцтва пачнецца заўтра, але калі не называюць тэрмінаў, значыць ніякіх планаў насамрэч не існуе.

Па словах праваабаронцы, іншыя адрасаты адказаў на дасланую ім петыцыю так і не далі, хоць адведзеныя на гэта законам тэрміны ўжо скончыліся. У прыватнасці просьбу салігорцаў аб вырашэнні праблемы з будаўніцтвам новай паліклінікі цалкам праігнаравалі дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад Салігорскіх гарадской і сельскай выбарчых акругаў Яўген Абаленскі і Таісія Данілевіч. Дагэтуль не даў свайго адказу старшыня Камісіі па ахове здароўя Палаты Прадстаўнікоў Аляксандр Цацоха. Ігнаруе петыцыю і старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international