Спіс затрыманых і арыштаваных актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні 25 сакавіка

2007 2007-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ і міліцыя працягваюць затрыманні і пераслед грамадскіх актывістаў. Цягам двух тыдняў улады арыштавалі і кінулі ў турмы некалькі дзесяткаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў рэгіёнах і ў Мінску. Сйт Аляксандра Мілінкевіча зьмясьціў сьпіс затрыманых і арыштаваных актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні 25 сакавіка

1. Хведарук Зміцер (Мінск) - 5 сутак

2. Атакулава Людміла (Мінск) - 3 сутак

3. Шэдка Яўген (Мінск) - 5 сутак

4. Шыдлоўскі Аляксей (Мінск) - 5 сутак

5. Вячорка Вінцук (Мінск) – абвінавачаны ў хуліганстве, суд 4 красавіка

6. Сіўчык Вячаслаў (Мінск) – абвінавачаны ў хуліганстве, суд 4 красавіка, затрыманы па арт.342 КК, знаходзіцца на Акрэсьціна

7. Корбан Алег (Мінск) – затрымліваўся, шукае КДБ

8. Красноў Мікіта (Мінск) - падазраваны ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

9. Шацікава Крысціна (Магілеў)– месцазнаходжанне невядомае

10. Старасціна Натальля (Віцебск) – аштрафаваная судом на 10 базавых велічыняў (310 500 рублёў), крымінальная справа па арганізацыюі групавы дзеянняў – затрымана на 3 сутак

11. Рамановіч Аляксандр (Пінск)- 5 сутак

12. Чувак Канстанцін (Пінск) - затрыманы

13. Карлінскі Віктар (Баранавічы) - затрыманы

14. Гарэцкі Барыс (Мінск) - 12 сутак

15. Карноў Дзяніс (Салігорск) - затрыманы

16. Кухлей Зміцер (Масты) – прызначаны суд

17. Урыўскі Аляксандр (Віцебск) - аштрафаваны судом на 10 базавых велічыняў (310 500 рублёў), падазраваны ў крымінальнай справе па арт. 342 КК (арганізацыя групавы дзеяньняў) – затрыманы на 3 сутак

18. Азараў Максім (Магілёў (7 сутак)

19. Банцар Ігар (Гародня) 10 сутак

20. Саранчукоў Вадзім (Гародня) – 5 сутак

21. Фамін Андрэй (Гародня) – 7 сутак

22. Цесьлянок Зьміцер (Гародня) – адлічаны з ГрДУ

23. Зарэмбюк Алесь (Масты) – прызначаны суд, ператрус у кватэры

24. Парсюкевіч Сяргей (Віцебск) – затрыманы за распаўсюд газет

25. Глушакоў Юры (Гомель) – прызначаны суд

26. Пуціцкі Валер (Рэчыца) - збіты невядомымі, затрыманы напярэдадні акцыі

27. Палажанка Наста (Менск) – выклікана на адміністрацыйную камісію

28. Галіцкая Кася (Менск) – суд 26 сакавіка

29. Карповіч Сяржук (Менск) – 3 сутак

30. Кузняцоў Пётр (Гомель) – допыт у міліцыі, абвінавачаньні ў махлярстве

31. Копаць Алесь (Масты) – ператрус на кватэры

32. Вялiчкiн Уладзiмiр (Берасце) - затрыманы

33. Ігнатовіч Андрусь (Мінск) – затрыманы, па стане на 24.03 – на Акрэсціна

34. Козел Міхаіл (Жыткавічы) – 3 сутак, хуліганства і абраза дзяржаўных асобаў.

35. Казека Уладзімер (Драгічын) – абвінавачаны ў хуліганстве.

36. Ясюк Аляксандра (Барысаў) – падазраваная ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў

37. Шыла Уладзімір (Салігорск) – затрыманы, абвінавачаны ў дробным хуліганстве, суд 26 сакавіка.

38. Мацкевіч Валер (Бабруйск) – затрыманы, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.

39. Радзівончык Уладзімір (Пружаны) – ператрус.

40. Паўлава Галіна (Драгічын) – затрыманая за распаўсюд віншаванняў з нагоды 25 сакавіка, паштоўкі канфіскаваныя

41. Перадрыйчук Людміла (Драгічын) - затрыманая за распаўсюд віншаванняў з нагоды 25 сакавіка, паштоўкі канфіскаваныя

42. Шыцікаў Уладзімір (Гомель) – 5 сутак

Сёньняшні дзень, як бачна з ранейшых паведамляньняў, таксама дадасьць імёны ў гэты “чорны” сьпіс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international