Забарону велапрабега пад бел-чырвона-белымі сцягамі абскардзяць у ААН

2013 2013-05-29T14:32:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tychyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Маладога Фронта" Андрэй Тычына (Салігорск)

Актывіст "Маладога Фронта" Андрэй Тычына (Салігорск)

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на забарону велапрабегу ў падтрымку беларускай нацыянальнай сімволікі.

Падрыхтоўку скаргі маладзён ажыццяўляў цягам некалькіх апошніх месяцаў пры падртымцы мясцовага прадстаўніцтва Беларскага Хельсінкскага камітэту. Нарпыканцы траўня ўсе дакументы былі дасланыя ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У скарзе маладафронтавец прыводзіць усе акалічнасці, звязаныя з забаронай велапрабегу, ды просіць  Камітэт прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь права на свабоднае выказванне свайго меркавання, гарантаванага часткай 2 артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, і права на мірныя сходы, гарантаванага артыкулам 21 Пакта.

Андрэй Тычына таксама просіць, каб Камітэт ААН рэкамендаваў Рэспубліцы Беларусь забяспечыць яму эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы пакрыццё панесеных ім юрыдычных выдаткаў ды адпаведную кампенсацыю за панесеную шкоду, выкліканую  парушэннем яго правоў.

Нагадаем, яшчэ ў траўні 2012 года прадстаўнік салігорскай філіі “Маладога фронту” звярнуўся ў Салігорскі райвыканкам з заявай аб правядзенні масавага мерапрыемства з нагоды чарговай гадавіны скасавання дзряжаўнага статусу бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”. Мясцовыя ўлады мірную акцыю ў выглядзе велапрабегу забаранілі. У пошуках праўды Адрэю Тычыне давялося прайсці праз суд Салігорскага раёна ды Мінскі абласны суд, але іх рашэнні былі не на карысць маладзёна. Да таго ж судовыя інстанцыі значна зацягвалі працэс, што не дазваляла маладафронтаўцу доўгі час звярнуцца па абарону сваіх правоў у міжнародныя інстанцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international