Мікалай Статкевіч заяўляе, што не пацерпіць правакацый

2013 2013-05-29T10:53:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч папярэджвае, што не пацерпіць правакацый з мэтай прымусіць напісаць яго прашэнне пра памілаванне, кажа жонка палітыка Марына Адамовіч.

Па яе меркаванні, ціск на палітзняволеных, каб прымусіць іх напісаць такія прашэнні, можа ўзмацніцца. Мікалай Статкевіч нагадаў пра ранейшыя спробы прымусіць напісаць падобнае прашэнне.

- У шклоўскай калоніі ён і ўсе тыя хлопцы, што там сядзелі і на каго ціснулі яшчэ ў ліпені 2011 года, каб напісалі прашэнні, усім ім пагражалі, што падробяць іх почыркі і напішуць прашэнні за іх так, што ніякая графалагічная экспертыза не адрозніць. З нагоды чарговай мітусні вакол палітвязняў, Мікола папярэдзіў, што калі ізноў паспрабуюць вярнуцца да заганнай практыкі, то ён здолее адказаць так, што мала не падасца.

Мікалай Статкевіч за заклікі выйсці на плошчу і свой удзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў дзень прэзідэнцкіх выбараў быў асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках да 6 гадоў зняволення.

Сваёй віны ён не прызнаў. Зараз палітык адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international