viasna on patreon

Асуджаных інфармуюць пра вынясенне смяротных прысудаў

2013 2013-05-28T17:02:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smjarotnae-pakaranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі напісаў каардынатару кампаніі “Правабааронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Па словах Бяляцкага, на дошцы аб’яваў Бабруйскай калоніі з’явілася інфармацыя, што Магілёўскім абласным судом вынесены смяротны прысуд.

Андрэй Палуда мяркуе, што зняволеных інфармуюць пра гэта з мэтай падтрымання дысцыпліны, або ў межах інфармавання грамадскасці.

“Аднак мы не заўважалі, каб усіх астатніх грамадзянаў актыўна інфармавалі пра вынясенне смяротнага прысуду. Наадварот, здабыць інфармацыю пра асуджанага было надзвычай складана”, - заявіў каардынатар кампаніі “Правабааронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства