Асамблея НДА ініцыюе новую хвалю грамадскай кампаніі “Зробім лепш!”

2013 2013-05-28T12:20:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zrobim_lepsh-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агульнанацыянальная кампанія “Зробім лепш!”

Агульнанацыянальная кампанія “Зробім лепш!”

Мінула 10 гадоў з часу правядзення шырокай агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!”, якая мела на мэце павелічэнне ролі і аўтарытэту грамадскай дзейнасці ў Беларусі.

Маючы пераважна сацыяльны ўхіл, гэтая кампанія ў свой час спарадзіла вялікую колькасць лакальных ініцыятываў, аб’яднала НДА з розных гарадоў і розных сфераў дзейнасці дзеля вырашэння праблемаў грамадства.

На VII Кангрэсе Асамблеі ўлетку 2012 году многія грамадскія актывісты і лідэры адзначалі неабходнасць аднаўлення такога кшталту дзейнасці ў нацыянальным маштабе.

Менавіта таму сёлета Асамблея НДА заклікае няўрадавыя арганізацыі Беларусі далучацца да новай хвалі супольных дзеянняў пад лозунгам “Зробім лепш!”.

Дамінуючая тэма кампаніі, як і ў 2002 годзе, сацыяльная, але гэта не азначае, што нельга праводзіць акцыі адукацыйнага, экалагічнага ці культурніцкага кірунку. Сацыяльнае трэба разумець як арыентаванае на запатрабаванне грамадства. Пры нацыянальным характары кампаніі кожная акцыя мусіць вырашаць праблемы канкрэтнай лакальнай супольнасці, далучаць да гэтага працэсу грамадзянаў, выходзіць на новыя мэтавыя групы.

Усе ініцыятывы ў межах кампаніі будуць аб’яднаныя агульным мэсэджам, лагатыпам і ідэяй.

Прыклады паспяховых акцыяў кампаніі мінулых гадоў глядзіце па спасылцы: http://belngo.info/zrobim-lepsh/pryklady

Калі вы маеце ідэі адносна новай кампаніі, то звяртайцеся на электронны адрас: ngo@belngo.info з пазнакай у тэме “Зробім лепш”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international