У Гомелі актывісты «Zмены» правялі акцыю з нагоды руйнавання драўлянай забудовы

2013 2013-05-28T11:59:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zmena-gomel-uliotki-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты «Zмены» правялі акцыю супраць руйнавання ў цэнтры Гомеля ўнікальнай драўлянай забудовы па вуліцы Валатаўской.

У знак пратэсту супраць дзеянняў гарадскіх уладаў і ТАА «Электрапрам» былі расклеены паўсотні ўлётак на плоце, які атачае будоўлю. На ўлётках напісана: «ООО «Электропром»: Вы знаете, где есть памятники истории? Тогда мы идём к вам!» і «Горисполком: «Продаём историю!».

Зараз Міністэрства культуры разглядае пытанне аб наданні драўляным будынкам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У лістападзе 2012 году ТАА «Электрапрам» быў незаконна знесены драўляны дом пачатку ХХ ст. па адрасе Валатаўская, 23 для будоўлі на яго месцы шматпавярховіка. Факт адміністратыўнага парушэння пацвердзіў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці. Суседнія драўляныя дамы таксама трапляюць пад знос, а гарадскія ўлады ўхваляюць будоўлю.

Праз нежаданне Гомельскага гарвыканкама захоўваць драўляныя дамы Мінкульт марудзіць з вырашэннем іх лёсу. Прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай спадчыны дамам разглядаецца ўжо больш за шэсць месяцаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international