Эўразьвяз заклікае Менск не падаўляць мірную дэманстрацыю 25 сакавіка

2007 2007-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва Эўразьвязу зрабіла заяву ў зьвязку з працяглым запалохваньнем актывістаў беларускіх няўрадавых арганізацый, лідэраў палітычных партый і моладзевых актывістаў напярэдадні мірнай акцыі, маючай адбыцца 25 сакавіка ў Менску, паведамляе Радыё Свабода.

“Мы настойліва патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі забясьпечыць грамадзянам Беларусі рэалізацыю іх права на свабоду слова і мірных сходаў”, гаворыцца ў заяве. Прэзыдэнцтва ЭЗ таксама заклікае беларускія ўлады ня ўмешвацца ў гэты працэс і “не дапускаць нападу на дэманстрантаў з боку сілавых структураў”.

У заяве таксама ўтрымліваецца занепакоенасьць станам палітвязьняў у Беларусі і патрабаваньне іхнага неадкладнага вызваленьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства