Лукашэнка даў ордэн судзьдзі, якая ліквідавала «Вясну»

2013 2013-05-27T22:39:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vs-rb.jpg
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны судзьдзю Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Кулік, якая разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Гэты працэс адбыўся ў 2003 годзе.

Таксама Валянціна Кулік мела дачыненьне да шэрагу іншых спраў, зьвязаных з апазыцыйнымі структурамі.

Да прыкладу, у верасьні 2012 года судзьдзя Валянціна Кулік не задаволіла скаргу Аляксандра Мілінкевіча, які спрабаваў празь Вярхоўны суд дамагчыся, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

У 2010 годзе Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД) у пазове супраць міністэрства юстыцыі. Судзьдзя Валянціна Кулік абвясьціла, што рашэньне Мін’юсту аб нерэгістрацыі партыі было законным.

У 2008 годзе судзьдзя Валянціна Кулік абвясьціла вэрдыкт па скарзе «Руху «За Свабоду», якому адмаўлялі ў рэгістрацыі. Яна заявіла, што міністэрства юстыцыі не парушала заканадаўства, калі адмовіла заяўнікам у рэгістрацыі.

У 2005 годзе Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным афіцыйнае папярэджаньне Мінюсту на адрас Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Справу таксама разглядала судзьдзя Кулік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international