Беларускае пытанне абмяркуюць у рамках сесіі Еўранеста 28 мая ў Бруселі

2013 2013-05-27T14:04:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

У рамках трэцяй пленарнай сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) 28 мая ў Бруселі адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па Беларусі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Нагадаем, на мерапрыемствы ў рамках сесіі Еўранеста, якая пройдзе 28—29 мая ў Бруселі, запрошаны прадстаўнікі шасці беларускіх апазіцыйных арганізацый — Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", руху "За Свабоду", кампаніі "Гавары праўду!" і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Паводле слоў Янукевіча, беларускія дэмакратычныя партыі і арганізацыі гатовы выказваць на мерапрыемствах у рамках сесіі сумесную пазіцыю па шэрагу пытанняў. "Так, мы вітаем дыялог, але падкрэсліваем, што ён павінен быць абумоўленым. Паўнацэнны, поўнафарматны дыялог можа быць толькі пасля вызвалення палітзняволеных і аднаўлення іх у палітычных і грамадзянскіх правах. Мы лічым гэта вельмі важнай перадумовай паўнацэннага дыялогу", — сказаў ён.

Акрамя таго, прадоўжыў Янукевіч, "ёсць сумесная пазіцыя, якая тычыцца ініцыятывы "Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі". "Як палітычныя суб'екты, мы хацелі б адыгрываць больш значную ролю ў гэтым пытанні, у тым ліку ў сувязі з тым, каб дыялог ажывіўся і меў практычную рэалізацыю. Таксама мы хацелі б выступаць суб'ектамі, якія з'яўляюцца заказчыкамі тэм для працы даследчыкаў, рабочых груп у Еўрапейскім дыялогу аб мадэрнізацыі", — адзначыў ён.

"Мы хацелі б, каб больш актыўную пазіцыю займала Еўракамісія і яе прадстаўніцтва ў Мінску па пытанні еўрапейскага дыялогу і супрацоўніцтве з дэмакратычнымі партыямі", — дадаў палітык.

Янукевіч паведаміў, што ў Бруселі запланавана сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных арганізацый з віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента Яцакам Пратасевічам. Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне арганізацыі сустрэчы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

Нагадаем, год таму, выступаючы на сесіі Еўранеста ў Баку, еўракамісар Фюле заявіў: у рэгіёне Усходняга партнёрства няма месца палітзняволеным. Ён выказаў шкадаванне наконт няўдзелу ў працы асамблеі дэпутатаў беларускага парламента. "Думаю, аднойчы яны далучацца да вашай асамблеі", — сказаў Фюле, падкрэсліўшы важнасць умацавання сувзей Еўропы з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international