Беларускія праваабаронцы выступяць у ААН

2013 2013-05-27T13:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Брыфінг беларускіх праваабаронцаў прымеркаваны да пачатку працы чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

У Жэнэву з гэтай мэтай накіраваліся старшыня Беларускага хэльсынскага камітэту Алег Гулак, прадстаўніца Праваабарончага цэнтра «Вясна» Тацяна Равяка, юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Яны маюць распавесьці аб сытуацыі з выкананьнем правоў чалавека ў Беларусі. Гэты брыфінг папярэднічае разгляду справаздачы аб выкананьні Беларусьсю правоў чалавека, падрыхтаванай Міклашам Харасьці.

Прызначаны Радай ААН па правах чалавека дакладчык так і ня змог патрапіць у Беларусь, афіцыйны Менск адмовіўся зь ім супрацоўнічаць і нават ня даў візу.

У красавіку Міклаш Харасьці апублікаваў сваю першую справаздачу па сытуацыі з выкананьнем правоў чалавека ў Беларусі.

Паводле ацэнкі спадара Харасьці, правы чалавека ў Беларусі застаюцца сыстэматычна абмежаванымі, асабліва ў выпадках свабоды асацыяцый, сходаў і выказваньня думак, а таксама ў гарантыях належнага вядзеньня судовага працэсу і справядлівага суду. Спэцдакладчык канстатуе цэнтралізацыю заканадаўчай і выканаўчай уладаў вакол апарату Лукашэнкі.

Міклаша Харасьці турбуе адсутнасьць вяршэнства закону ў Беларусі, у прыватнасьці ў дачыненьні да працэсуальных гарантый, якія прадугледжаны 14-м артыкулам Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах. Шматлікія сустрэчы з праваабаронцамі і ахвярамі парушэньняў правоў чалавека адлюстроўваюць недавер да юрыдычнай сыстэмы. Гэтаксама няма веры ў тое, што юрыдычная сыстэма можа стаць гарантам правоў у сытуацыях, калі гэта супярэчыць інтарэсам уладаў.

Структурны характар мае той факт, што распаўсюджаныя парушэньні правоў чалавека застаюцца без належнай увагі, і падкрэсьліваецца гэта цэнтралізацыяй заканадаўчай і выканаўчай улады вакол Адміністрацыі прэзыдэнта. Дэкрэты Лукашэнкі выкарыстоўваюцца як асноўныя і, фактычна, маюць найвышэйшую юрыдычную сілу ў заканадаўчым мэханізьме краіны.

У разьдзеле, які датычыцца свабоды асацыяцый і праваабаронцаў, спэцдакладчык адзначае, што ўнесеныя апошнім часам і заплянаваныя зьмены ў заканадаўства, нягледзячы на наяўнасьць асобных пазытыўных нормаў, у цэлым не палепшылі стану грамадзкіх аб’яднаньняў. Спэцдакладчык зьвяртае ўвагу на ўведзеную 24 студзеня 2013 года дэкрэтам прэзыдэнта магчымасьць ліквідацыі ўстановаў і асацыяцый у сувязі з пастаноўкай іх кіраўнікоў на прафіляктычны ўлік, працэдура якога застаецца нявызначанай і суб’ектыўнай.

Асабліва адзначаецца ціск на праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку ў выглядзе судовай ліквідацыі праваабарончай арганізацыі «Плятформа» і канфіскацыі памяшканьня Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international