Брэст: дэпутатаў гарсавету заклікаюць падтрымаць малы памежны рух з Польшчай

2013 2013-05-27T09:42:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vuek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вуек

Уладзімір Вуек

На адрас мясцовых народных абраннікаў ад імя жыхароў Брэста дасланыя лісты з просьбай дапамагчы ў паскарэнні рэалізацыі Закона “Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху”, якое дае права мясцовым жыхарам у спрошчаным парадку перасякаць мяжу.

У лістах, накіраваных да ўсіх 40 дэпутатаў Брэсцкага гарсавету, утрымліваецца прапанова агучыць праблемы, што ўзніклі з рэалізацыяй гэтага закона, на чарговай сесіі. Дэпутатаў таксама просяць паспрыяць ў вырашэнні гэтага пытання ў станоўчы бок з дапамогай запытаў у адпаведныя структуры.

Адзін з ініцыятараў складання такіх лістоў Уладзімір Вуек наступным чынам пракаментаваў зварот да народных абраннікаў: “Мы хочам яшчэ раз нагадаць дэпутатам пра актуальнасць пытання малога памежнага руху. Для нас важна пачуць меркаванне кожнага дэпутата. Акрамя таго, мы спадзяемся, што ўсё ж пытанне будзе вынесены на сесію гарадскога савета, дзе будзе прынята рашэнне, якое можа прынесці карысць у рэалізацыі міжурадавай дамовы”.

Варта зазначыць, што яшчэ напрыканцы 2011 года ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў быў накіраваны зварот, які падпісалі больш за 2200 жыхароў абласнога цэнтру, каб улады садзейнічалі рэалізацыі на практыцы згаданага закона аб правілах памежнага руху.

Зварот да дэпутатаў Брэсцкага гарсавету наконт рэалізацыі закона аб памежным руху

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international