Брэст: журналісты дыскутавалі пра смяротнае пакаранне

2013 2013-05-25T21:44:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandrau-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У памяшканні незалежнай газеты “Брестский курьер” адбыўся “круглы стол” на тэму смяротнага пакарання. Акрамя кіраўніцтва рэдакцыі, ініцыятыва ў правядзенні гэтага мерапрыемства зыходзіла ад ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Паводле рэдактара “Брестского курьера”’ Мікалая Аляксандрава (на здымку), тое, што Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінай, дзе людзей караюць на смерць, і гэтыя прысуды выконваюцца, сведчыць пра тое,што яна выпадае з еўрапейскага кантэкста. “Складваецца ўражанне, што мы, хоць і з’яўляемся еўрапейскай дзяржавай, але жывем на нейкім іншым кантыненце, чым астатнія еўрапейцы, - зазначыў Аляксандраў. – Цяперашняе кіраўніцтва Беларусі кіруецца правіламі “вока - за вока, зуб – за зуб”, а іншым разам і “смерць – за смерць”. Атрымлівацца, што адсутнічае разуменне таго, чаго каштуе чалавечае жыццё. У цывілізаваным свеце няма месца смяротнаму пакаранню”.

У дыскусіі, якая адбывалася падчас “круглага стала” бралі ўдзел брэсцкія праваабаронцы, юрысты,журналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Размова ішла ня толькі наконт самога смяротнага пакарання, але і ўвядзення мараторыя на выкананне адпаведных прысудаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international