У Давыд-Гарадку правялі праверку асобаў адной этнічнай групы

2013 2013-05-24T16:19:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cyganka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як гэта адбывалася паведамляе афіцыйнае выданне. Газета “Навіны Палесся” размесціла артыкул “Цыганы не дрэмлюць – не спіце і Вы!”,  у якім падкрэсліла, што “Асобы цыганскай этнічнай групы не дарма запісаны ў недабранадзейны кантынгент: станавіцца багатым за чужы кошт у некаторых з іх “добрая” традыцыя.” Таму супрацоўнікі Столінскага РАУС, у межах акцыі “Увага ўзрост!” правялі адмысловы рэйд па цыганскіх семэях Давыд-Гарадка. Падчас “адпрацоўкі” недабранадзейнай этнічнай групы была нададзена ўвага на санітарны стан і пабытовыя ўмовы жылля, на факты незаконнай скупкі металаў і законнасці набыцця і карыстання транспартнымі сродкамі цыганамі. У выніку аперацыі праваахоўнікі праверылі 29 з 47 запланаваных цыганскіх домаўладанняў і склалі 14 адміністратыўных пратаколаў. Наступным разам “цыганскі рэйд” правядуць увечары, каб больш з іх заспець дома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international