МЗС правяло круглы стол па законе «Аб беларусах замежжа» без «Бацькаўшчыны»

2013 2013-05-24T13:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mzs.jpg

Прадстаўнікі арганізацыі, што гуртуе беларускую дыяспару, на міністэрскім круглым стале не прысутнічалі. Прычына: іх запрасілі ў дзень круглага стала, так, што паспець на пасяджэнне было ўжо немагчыма.

«Але мы рады, што справа зрушылася», — дыпламатычна адзначыла кіраўніца «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская.

«Бацькаўшчына» даўно лабіравала прыняцце такога закона.

У самім МЗС па выніках круглага стала адзначылі, што «Беларусь не будзе дзяліць беларусаў замежжа па палітычных прынцыпах». Тым не менш, звяртае ўвагу, што да абмеркавання міністэрства прыцягнула толькі асобаў пралукашэнкаўскай арыентацыі.

Праект закона мае рамкавы, праграмны характар. Дакумент мае засведчыць увагу дзяржавы да суродзічаў у іншых краінах.

У часе паседжання было абазначана, што «Беларусь разглядае беларусаў замежжа як неад’емную частку беларускага народа», — заявілі ў МЗС.

Этнічныя беларусы або беларускамоўныя кампактна жывуць на Падляшшы і Віленшчыне. Беларусы Смаленшчыны і Браншчыны за ХХ ст. практычна страцілі сваю этнічную і моўную адметнасць.

Беларуская дыяспара Расіі, Украіны, ЗША і Заходняй Еўропы сфармавалася ў выніку палітычнай і эканамічнай эміграцыі ХХ ст., а таксама з ліку дэпартаваных з Беларусі савецкімі ўладамі.

Актыўныя беларускія суполкі дзейнічаюць у Вільні (Літва), Беластоку, Гайнаўцы, Бельску, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Уроцлаве (Польшча), Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі (ЗША), Таронта (Канада), Лондане (Брытанія), Берліне (Германія), Кіеве і Львове (Украіна), Пецярбурзе, Маскве, Іркуцку (Расія).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international