Падрабязнасьці затрыманьня ў Берасці Валянціна Вялічкіна

2007 2007-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамлялася раней, сёньня ў 11.30 на вул. Машэрава горада Берасця быў затрыманы мясцовы праваабаронца Уладзiмiр Вялiчкiн.

Паводле мiлiцыянтаў, праваабаронца паводзiў сябе падазрона, чым прыцягнуў iх увагу. Валянцін Вялiчкiн, якi знаходзiцца цяпер у Маскоўскiм РАУС Берасьця, паведаміў па тэлефоне, што сачылi за iм ад самой ранiцы:

- Пакуль я ня ведаю, што са мной будуць рабiць, але хутчэй за ўсё мяне затрымаюць, складуць пратакол аб учыненьнi мною дробнага хулiганства i будуць трымаць да панядзелка ў iзалятары, - лiчыць праваабаронца.

Затрыманьне праводзiў прапаршчык ППС Маскоўскага РАУС Амяляшчык.

Гэтае затрыманьне стала працягам учорашнiх падзей, калi мiлiцыяй блякаваўся офiс Берасьцейскай абласной арганiзацыi Партыi БНФ, дзе праходзiла паседжаньне Рады. Пазьней за старшынёй абласной арганiзацыi Юрыем Губарэвiчам i iншымi партыйцамi, у тым лiку за Уладзiмiрам Вялiчкiным, сачылi мiлiцыянты i людзi ў цывiльным, але актывiстам удалося пасьпяхова дабрацца дахаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international