Часопіс "Arche. Пачатак" перарэгістравалі з пятай спробы

2013 2013-05-24T11:55:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arche_pachatak.jpg

Часопіс "Arche. Пачатак" зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі. Пасведчанне аб рэгістрацыі падпісана міністрам Алегам Праляскоўскім.

Як паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", з дакумента вынікае, што часопіс перарэгістраваны 22 мая. Гэта была пятая па ліку спроба рэдакцыі перарэгістравацца з новым заснавальнікам.

Нагадаем, праблемы ў "Arche. Пачатак" пачаліся з затрымання галоўнага рэдактара Валера Булгакава. Яго затрымалі 14 верасня 2012 года ў Гродне на прэзентацыі кнігі "Саветызацыя Заходняй Беларусі" і абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. 21 верасня супрацоўнікі дэпартамента фінансавага расследавання (ДФР) Камітэта дзяржкантролю прыйшлі ў друкарню, дзе друкаваўся часопіс, з праверкай, а неўзабаве з друкарні былі канфіскаваны ўсе дакументы за апошнія два гады дзейнасці Arche.

2 кастрычніка было арыштавана больш за пяць тысяч асобнікаў кніг у Булгакава, праз два дні ў ДФР выклікалі заснавальніка "Arche. Пачатак" Андрэя Дынько. Кам выратаваць часопіс ад закрыцця, рэдакцыя прыняла рашэнне вызваліць Булгакава ад пасады рэдактара, але нягледзячы на гэта ДФР заблакаваў рахункі выдання і пачаў выклікаць яго супрацоўнікаў для давання тлумачэнняў.

18 кастрычніка Булгакава за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць аштрафавалі на 500 тысяч рублёў. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу, у пачатку лістапада ён пакінуў Беларусь.

Спробы перарэгістраваць "Arche. Пачатак" рэдакцыя рабіла з лістапада 2012 года. Апошнюю адмову ў рэгістрацыі Міністэрства інфармацыі аргументавала парушэннем працэдуры падачы дакументаў.

26 сакавіка стала вядома, што банкаўскі рахунак часопіса разблакаваны, крымінальная справа па факце праверкі рэдакцыі выдання распачынацца не будзе.

12 красавіка з'явілася інфармацыя, што крымінальная справа ў дачыненні да Булгакава распачата не будзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international