У Магілёве студэнтаў БРУ, якія падпісаліся пад ініцыятывай Аляксея Паўлоўскага, выклікалі ў дэканат

2013 2013-05-23T17:25:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст збіраў подпісы за “размарозку” будоўлі лабараторнага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і спарткомплекса, будаўніцтва якога працягваецца ўжо 22 гады. Тады пад ініцыятывай Аляксея Паўлоўскага падпісалася 88 чалавек, сярод якіх былі беларусы, 10 туркменаў і кітаец.

У дэканаце студэнтаў пыталіся, чаму яны ставілі свае подпісы пад заяваю аб “размарозцы” будоўлі. Баючыся таго, што іх могуць адлічыць з універсітэта, студэнты казалі, што не ведалі таго, пад чым падпісваліся.

Паўлоўскі адзначае, што першапачаткова сабраныя ім подпісы былі накіраваны прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку, аднак подпісы былі чамусці перасланы ў сам Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Грамадскі актывіст не выключае таго, што гэта было зроблена для ціску на падпісантаў.  

Калі студэнты паступалі ў БРУ, кіраўніцтва ўніверсітэта амаль штогод абяцала, што яны будуць вучыцца і займацца спортам ужо праз год, аднак студэнты дагэтуль так і займаюцца спортам пад адкрытым небам у любое надвор’е.

Аляксей Паўлоўскі кажа, што, у сувязі з тым, што 7 500 студэнтаў БРУ пазбаўлены магчымасці праводзіць спартовыя заняткі ў адпаведных спартовых пабудовах з-за іх адсутнасці ён мае намер звярнуцца да старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі з прапановай забяспечыць будучых спецыялістаў неабходнымі спартовымі аб’ектамі, а таксама прыцягнуць вінаватых за доўгабуд асоб да адказнасці.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international