“Свабоду Алесю!” – на вуліцах Стамбула (дадаліся фота)

2013 2013-05-23T14:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fidh-istanbul-freedom-for-ales-c.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнікі 38-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які сёння распачаўся ў Стамбуле, зладзілі шэсце з патрабаваннем вызвалення сваіх калегаў-палітвязняў – беларуса Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, і бахрэйнца Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара FIDH.  

Пра гэта са Стамбула паведамляе намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які гэтымі днямі бярэ ўдзел у працы Кангрэсу.

“Пасля завяршэння першай часткі сённяшняга дня Кангрэсу ўдзельнікі мерапрыемства прайшліся па вуліцы, скандуючы лозунгі “Свабоду Алесю!”, “Свабоду Набілу!”, а таксама яны патрабуюць вызвалення турэцкіх журналістаў і праваабаронцаў, якія на сённяшні дзень знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах”, - распавёў Стэфановіч у тэлефоннай размове.


Нагадаем, з 23 па 27 траўня Стамбул прымае 38-ы Кангрэс Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), куды з'ехаліся прадстаўнікі звыш 200 НДА з 130 краінаў. Галоўная тэма мерапрыемтсва - "Палітычныя пераходныя працэсы і правы чалавека: вопыт і выклікі".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international