viasna on patreon

Магілёўшчына напярэдадні Дня волі

2007 2007-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэры палітычных партыяў краіны сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Магілёва. Застаецца невядомым лёс Крысьціны Шацікавай, паведамляе Радыё Свабода.

Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Юры Хадыка, Аляксандар Бухвостаў ды Анатоль Ляўковіч у офісе Магілёўскай рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці гораду.

На сустрэчы, якая доўжыла амаль чатыры гадзіны і на якой прысутнічала каля 70 чалавек, лідэры палітычных партыяў агучылі сваё бачаньне кансалідацыі грамадзтва, фармату правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сіл і наагул сытуацыі ў краіне.

Тым часам, сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня моладзевага актывіста з Бабруйску Валера Мацкевіча. Як удалося высьветліць, ён знаходзіцца ў бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Там ён прабудзе да суду, які адбудзецца ў панядзелак. Бацькі актывіста ўжо знайшлі яму адваката. Бабруйскі праваабаронца Ігар Ходзька паведаміў “Свабодзе”, што Валеру Мацкевічу, інкрымінуюць дробнае хуліганства. Ён, нібыта, мацюкаўся падчас гутаркі зь міліцыянтамі.

Застаецца невядомым лёс Крысьціны Шацікавай. Учора ўвечары на вачох у грамадзкай актывісткі Ірыны Качаровай яе заштурхнулі ў чырвоны легкавік і некуды павезьлі. У міліцыі кажуць -- яна да іх не паступала. Няма яе і ў магілёўскім прыёмніку-разьмеркавальніку. На факт зьнікненьня грамадзкай актывісткі пададзеная заява ў міліцыю з фармулёўкай “крадзеж чалавека”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства