Кіраўніцтва СВК “Лябядзянка” напісала калектыўную скаргу на незалежных журналістаў з Магілёва

2013 2013-05-22T17:20:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для гэтага стала нібыта хлуслівая інфармацыя пра ўнутраную сітуацыю ў сяльгаса-вытворчым кааператыве, якую распаўсюдзілі журналісты.

Сёння, 22 траўня, незалежную журналістку Аліну Скрэбунову апыталі з гэтай нагоды ў Кастрычніцкім РАУСе Магілёва. У міліцыю яна наведалася са сваім прадстаўніком, праваабаронцам Барысам Бухелем.

Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што з пракуратуры Бялыніцкага раёна паступіла даручэнне правесці апытанне з нагоды калектыўнай скаргі на незалежных журналістаў Аліну Скрэбунову, Яўгена Глушкова, Барыса Вырвіча і грамадскага актывіста Валерыя Вусіка.

У РАУСе ў Аліны пыталіся пра тое, ці з’яўляецца яна журналісткай, ці мае акрэдытацую, ці паказвала пасведчанне тэлебачання “БелСат”, а таксама з якой нагоды рабіліся здымкі ў СВК “Лябядзянка” 22 лютага бягучага года.

“Я расказала, што карыстаюся правам, якое мне гарантуе артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і адмаўляюся ад дачы паказанняў. Міліцыянт сам не быў супраць гэтага. Ён сказаў, што вынікі “апытання” ён перашле назад у пракуратуру, якая будзе сама прымаць рашэнне аб тым, што рабіць з незалежнымі журналістамі і грамадскім актывістам далей”, - гаворыць Аліна Скрэбунова.   

Нагадаем, што пасля таго, як відэа незалежных журналістаў трапіла на “БелСат”, у іх з’явіліся пэўныя праблемы. Іх пачалі выклікаць у міліцыю. Дагэтуль застаецца невядома, ці будзе заведзена на іх адміністрацыйная справа.   

Тым часам быў зняты са сваёй пасады старшыня СВК “Лябядзянка” Пётр Бялоў. Грамадскі актывіст Валеры Вусік не адмаўляе той факт, што гэта стала вынікам ягоных публікацый у незалежны СМІ аб фактах карупцыі, безгаспадарчасці, прыпісках і злоўжываннем сваім службовым становішчам Пятра Бялова.  

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international