Мікалай Аўтуховіч: Чаму апазіцыянеры адкідаюць галоўнае патрабаванне - аб поўнай рэабілітацыі палітвязняў?

2013 2013-05-22T14:53:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autukhovicz-mikalai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень у сваім лісце разважае наконт датэрміновага вызвалення з-за кратаў палітычных лідараў і грамадскіх актывістаў.

Аўтуховіч адзначае: "Прайшлі ўсе святы, цуда не адбылося. Нават не магу ўявіць, адкуль узялася тая інфармацыя, якая дала спадзяванне родным на хуткае спатканне з палітвязнямі (5 мая на Вялікдзень, 9 мая на Дзень перамогі). Калі штосьці і адбудзецца, я даведаюся пра гэта ў самы апошні момант. Гэта мне ўжо даводзілася праходзіць, я вязень з вопытам такога вызвалення. Але мне не спадабаецца такая свабода. Я лепш сядзеў бы да канца, каб толькі не было магчымасці маніпуляваць маім лёсам, маімі пакутамі і іспытамі. Калі чалавек невінаваты, чаму нашыя апазіцыйныя палітыкі адкідаюць галоўнае патрабаванне грамадскасці аб поўнай рэабілітацыі? Я праходжу гэтыя выпрабаванні з надзеяй, што гэта будзе выкарыстана на карысць будучыні нашага народа. А што робяць дэмакратычныя лідары? Дапамагаюць д'яблу гандляваць лёсам людзей?"

Наконт умоваў утрымання Аўтуховіч паведамляе, што ў яго ўсё добра. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international