Беларускія ЛГБТ-актывісты прымуць удзел у гей-прайдзе ў Кіеве

2013 2013-05-22T14:05:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hei-praid.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 мая ЛГБТ-актывісты плануюць правесці ў сталіцы першы ва Украіне маштабны гей-прайд, у межах якога будуць фотавыставы, кінапаказы, дыскусіі і Марш роўнасці. 

Плануецца, што адстойваць свае правы выйдуць 500 удзельнікаў прайду, у руках у іх будуць плакаты з лозунгамі «Усе розныя - усе роўныя», «Роўныя падаткі - роўныя правы", "ЛГБТ - за сям'і і ўзаемападтрымку». 

Арганізатары прайду запрасілі партнёраў з іншых гарадоў і краін. Беларускі ЛГБТ-актывіст Сяргей Андросенка паведаміў, што беларуская дэлегацыя ўжо ў Кіеве. "У гэтым годзе на 90% дэлегацыя складаецца з дзяўчат і трансгендэраў. У мінулым годзе, наадварот, было больш хлопцаў", - адзначыў Андросенка. 

У Еўропе гей-прайды праводзяцца яшчэ з 70-х гадоў. Да прыкладу, у леташнім прайдзе ў Берліне прынялі ўдзел 700 тыс. чалавек. 

Ва ўкраінскай сталіцы адбудзецца менавіта праваабарончая акцыя з патрабаваннямі забяспечыць роўныя ўмовы і магчымасці для жыхароў Украіны, якія належаць да ЛГБТ-супольнасці. Марш падтрымалі шматлікія праваабарончыя арганізацыі, міжнародныя структуры, місіі Еўрасаюза і замежных дзяржаў - такіх як Нідэрланды, Швецыя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Германія і інш.

Партнёрам КіеўПрайду2013 выступае Мюнхен - горад-пабрацім ўкраінскай сталіцы. 

Мерапрыемства адбудзецца з захаваннем патрабаванняў украінскага заканадаўства адносна правядзення публічных акцый, бяспека ўдзельнікаў мерапрыемства забяспечвацца атрадамі ГУМВД Украіны ў горадзе Кіеве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international