Хоцімскіх актывістаў вучылі адстойваць свае правы

2013 2013-05-22T12:25:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-navuchanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-19 траўня ў Хоцімску прайшоў праваабарончы семінар-вучоба, прысвечаны розным аспектам крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства. Удзел у навучанні прынялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” і Партыі БНФ.

“Трэнеры, якія прадстаўляюць розныя праваабарончыя арганізацыі нашай краіны, правялі навучанне па  розным аспектам крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, - распавядае грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч. – Дадзенае мерапрыемства было вельмі карысным для хоцімскіх грамадскіх актывістаў, бо ім даводзіцца амаль на кожным кроку сутыкацца з разнастайнымі парушэннямі сваіх правоў. Семінар быў скіраваны на тое, каб людзі змаглі больш даведацца пра свае правы ў галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права. Неабходна адзначыць, што ўсе ўдзельнікі засталіся задаволенымі атрыманымі новымі ведамі, а таксама кампетэнтнымі  адказамі і тлумачэннямі праваабаронцаў. Для нас гэта тым больш актуальна, бо ў самым ўсходнім рэгіёне Беларусі не так часта можна адбываюцца падобныя сустрэчы з кваліфікаванымі юрыстамі і праваабаронцамі”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international