viasna on patreon

З актывістам незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” не працягнуты кантракт

2013 2013-05-22T11:37:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Сам экскаватаршчык Леанід Дубаносаў даведаўся пра гэта ўвечары 21 траўня, калі ўпершыню выйшаў на працу пасля адпачынку, аднак не быў дапушчаны на сваё месца для выканання службовых абавязкаў у начную змену.

Начальнік варты Руслан Буневіч паведаміў Дубаносаву, што яшчэ 16 траўня з ім не быў працягнуты працоўны кантракт. Пры гэтым ніякіх дакументаў, які б падцвярджалі гэтыя словы, Буневіч не прадставіў. У сваю чаргу Леанід Дубаносаў запрасіў сведкаў і склаў акт пра тое, што яму не дазволілі распачаць працу.

Варта заўважыць, што Дубаносаў да апошняга часу заставаўся адзіным з ініцыятараў стварэння суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на РУПП “Граніт” у Мікашэвічах, які дагэтуль працаваў непасрэдна на згаданым прадпрыемстве. Усе іншыя актывісты гэтага прафсаюзу, супраць з’яўлення якога амаль паўтары гады выступае адміністрацыя “Граніта”, ужо звольненыя і не здолелі дамагчыся аднаўлення на працы праз суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства