Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ярашэвіча без задавальнення

2013 2013-05-21T15:39:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minski-haradski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе разгляд касацыйных скаргаў журналіста Аляксандра Ярашэвіча і блогера Дзмітрыя Галко, затрыманых 6-га мая побач з ізалятарам часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Як стала вядома, скаргу журналіста "Радыё Рацыя" Ярашэвіча пакінулі без задавальнення. Напярэдадні паседжання ён адзначаў: “Асаблівых спадзяванняў аднавіць справядлівасць у Мінскім гарадскім судзе у мяне няма, але абскардзіць незаконны вырак, безумоўна, наш абавязак. Будзем дамагацца як мага шырокай агалоскі ўсіх парушэнняў!” - перадае прэс-служба БАЖ.

Вынікі разгляду скаргі Дзмітрыя Галко пакуль невядомыя.

Нагадаем, што сябраў ГА “БАЖ” Дзмітрыя Галко і Аляксандра Ярашэвіча затрымалі ўвечары 6 мая. Журналістаў даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. На наступны дзень журналістаў прызналі вінаватымі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі іасудзілі да розных тэрмінаў арышту: Галко – на 10 сутак, Ярашэвіча – на 12. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international