У Магілёве БСДП пачала судзіцца з начальнікам інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда”

2013 2013-05-21T14:18:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для гэтага стала публічнае выказванне Паўла Шышова ў СМІ аб тым, што партыя з’яўляецца “бандай”.

Сёння, 21 траўня, у судзе Ленінскага раёна Магілёва адбылося папярэдняе судовае пасяджэнне з нагоды пазову БСДП і актывіста БСДП Мікалая Залознага ў дачыненні да начальніка інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда” Паўла Шышова. Суддзя Юрчанка азнаёміўся з матэрыяламі справы і запатрабаваў дадатковыя дакументы ад БСДП. Па рашэнні суддзі дзве справы аб’яднаныя ў адну. Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 10-00 29 траўня.

Нагадаем, што падчас інтэрвью з карэспандэнтам БелаПАН Алесем Асіпцовым Павел Шышоў адзначыў, што Мікалай Залозны ўступіў у  “банду” Грамаду. Таксама Шышоў паведаміў, што ён падчас парламенцкіх выбараў не пускаў зборшчыкаў подпісаў ад БСДП у падуладныя яму інтэрнаты.

 Павел Шышоў таксама звольніў за палітыку актывіста БСДП Мікалая Залознага. На дадзены момант ён спрабуе выселіць яго з інтэрната.

 Мікалай Залозны падчас мінулай парламенцкай кампаніі выявіў, што ў інтэрнаце, у якім ён пражываў па вуліцы Касманаўтаў, подпісы за сябра Паўла Шышова, пракурора Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча, збіралі не члены ініцыятыўнай групы. Гэта стала нагодай для канфлікту, які скончыўся звальненнем Мікалая Залознага. Праз суд актывіст БСДП спрабаваў аднавіцца на працы, аднак ягоныя спробы аказаліся марнымі.

Прадстаўляць інтарэсы БСДП у судзе будзе сябра Прэзідыума ад Магілёўскай вобласці Ігар Барысаў.

“У судзе мы будзем патрабаваць, каб Павел Шышоў публічна выбачыўся ў СМІ за тое, што здзейсніў на нас паклёп. У нас ёсць аўдыёзапіс рэпартажу Алеся Асіпцова, які знаходзіцца на сайце кампаніі БелаПАН. Любы жадаючы можа праслухаць гэты запіс і пачуць абразу ў наш адрас. Тым часам мы самая старая ў Беларусі партыя, якая бярэць свае карані з 1903 года. Мы юрыдычна зарэгістраваныя і не пацерпім, каб нас так абражалі”, - гаворыць Ігар Барысаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international