Прызначана касацыя па справах Ярашэвіча і Галко

2013 2013-05-21T12:54:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarashevich-syd.jpg
Аляксандр Ярашэвіч у судзе. Фота Барыса Гарэцкага.

Аляксандр Ярашэвіч у судзе. Фота Барыса Гарэцкага.

Як стала вядома прэс-службе ГА “БАЖ”, касацыйны разгляд адміністратыўных спраў адбудзецца ў аўторак, 21 мая, у Мінскім гарадскім судзе а 15.00.

“Асаблівых спадзяванняў аднавіць справядлівасць у Мінскім гарадскім судзе у мяне няма, але абскардзіць незаконны вырак, безумоўна, наш абавязак. Будзем дамагацца як мага шырокай агалоскі ўсіх парушэнняў!” – гаворыць адзін з нядаўніх зняволеных Аляксандр Ярашэвіч.

Нагадаем, што сябраў ГА “БАЖ” Дзмітрыя Галко і Аляксандра Ярашэвіча затрымалі ўвечары 6 мая.

Журналістаў даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. На наступны дзень журналістаўпрызналі вінаватымі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі іасудзілі да розных тэрмінаў арышту: Галко – на 10 сутак, Ярашэвіча – на 12. 13 мая адвакат асуджаных абскардзіў прысуды журналістам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international