Эдуард Лобаў меў доўгатэрміновае спатканне з маці і братам

2013 2013-05-21T10:34:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Івацэвіцкай калоніі №22 адбылася сустрэча палітзняволенага маладафронтаўца Эдуарда Лобава з маці і братам Уладам. Сустрэча працягвалася трое сутак. Па словах Марыны Лобавай, настрой у сына добры.

Ён перадаваў прывітанні ўсім, хто яго памятае і падтрымлівае. "Эдуард шмат думае пра сваю будучыню. Большая частка тэрміну ўжо прайшла. З 4 гадоў яму засталося адсядзець 1 год і 7 месяцаў. У параўнанні з іншымі палітвязнямі гэта не так і шмат," - кажа Марына Лобава. Пра магчымы варыянт з памілаваннем Эдуард нават не стаў і размаўляць.

Марына Лобава:

- Ён не спадзяецца на хуткае вызваленне і мала верыць у падобныя перспектывы. Калі б хацелі, то ўжо вызвалілі б. Хто замінае? Самалюбства вялікае замінае, напэўна. Як гэта так, не папрасілі прабачэння ва ўсемагутнага. Як сказаў, Гасподзь з імі, так Гасподзь і будзе з імі – будзе ахоўваць.

Па словах Марыны Лобавай, пасля спаткання начальства калоніі не дазволіла перадаць сыну ніводнага кілаграма ежы. Быццам з-за парушэнняў рэжыму. Маці адзначыла, што такое здарылася ўпершыню. Раней дазвалялі переадаваць хоць 5 - 10 кілаграмаў з 30 магчымых. Паколькі падчас спаткання Эдуард еў мала, таму амаль усе прадукты давялося прывезці назад.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international