Праект закона: Незаконна асуджаным па адміністрацыйных справах будуць выплачваць кампенсацыю

2013 2013-05-20T10:22:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта вынікае з адказу на свой запыт, які жыхар Магілёва Аляксандр Хамратаў атрымаў ад дэпутата палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Васіленкі.

Расказвае Аляксандр Хамратаў: «Распрацаваны праект закона, паводле якога будуць унесены змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс. Дапаўненні наступнага характару: асобам, якія былі незаконна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, будуць кампенсавацца маральныя і матэрыяльныя страты. Самае галоўнае — гэта тое, што стане спыняльным тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці грамадзян».

Аляксандр Хамратаў вёў актыўную перапіску з дзяржаўнымі чыноўнікамі і народнымі абраннікамі. Ён дамагаўся, каб асобам, якія незаконна былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, кампенсавалі матэрыяльныя і маральныя страты.

Аляксандр Хамратаў кажа, што да скаргаў у розныя інстанцыі яго падштурхнуў выпадак, які адбыўся з ім у мінулым годзе. Тады супрацоўнікі ДАІ некалькі разоў прыцягвалі яго за нібыта здзейсненае правапарушэнне, і маглі гэта рабіць па адной справе бясконца.

«28 ліпеня 2012 года супрацоўнікі ДАІ абвінавацілі мяне ў тым, што я здзейсніў правапарушэнне. Я гэта абскардзіў. Потым у ДАІ зноўку з’явілася два месяцы для вынясення рашэння — мяне зноўку прыцягнулі да адказнасці, і паводле нашага заканадаўства так можна рабіць да бясконцасці. У выніку я звярнуўся да дэпутата парламента Васіленкі, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І нарэшце я атрымаў пісьмовыя адказы, паводле якіх вынікае, што будуць унесены змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях ў частцы маіх прапаноў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international