Па 2 мільёны штрафаў – за нязгоду з будаўніцтвам АЭС

2013 2013-05-18T23:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vic-dziarz-kaval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ  Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com

Дзяржаўцава і Каваленку прызналі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету ў дзень угодкаў чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка.  Яны выйшлі на вуліцу Замкавую  з плакатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».

Але гэта не было заўважана віцебскай міліцыяй: тыя пад'ехалі на службовай машыне, калі Каваленка і Дзяржаўцаў ужо збіраліся сыходзіць,  і іхныя плакаты былі згорнутыя. Таму галоўным доказам у судзе сталі відэаматэрыялы, якія  ў той самы дзень, 26 красавіка, былі  выкладзеныя кімсці ў інтэрнэце.

Зрэшты, Каваленка і Дзяржаўцаў не адмаўлялі таго, што прастаялі з плакатамі каля паўгадзіны ў цэнтры Віцебску. Але казалі, што не ладзілі акцыі – проста выкаўвалі свае меркаванні, а гэта ёсць іх канстатуцыйным правам. Суддзя Іна Грабоўская гэтыя аргументы не прыняла і аштрафавала кожнага на 20 базавых велічынь.

"Нас паставілі ў безвыходную сітуацыю: у Віцебску нельга зладзіць пікет ці мітынг законным чынам. Бо нам адмаўляюць на падставе рашэння гарвыканкаму, які патрабуе заключэння заявак на абслугоўванне з медыкамі, ЖКГ і міліцыяй. Гэтыя структуры любым чынам шукаюць шляхоў, каб унікнуць супрацоўніцтва з апазіцыйнымі актывітсамі. Звароты ў суд не дапамагаюць таксама: там прызнаюць, што нам маюць поўнае права адмовіць у заключэнні дамоў. А без дамоў – забарона… Я сам атрымаў такую забарону, калі падаваў заяўку на пікет да чарнобыльскіх угодкаў. Таму заставалася толькі гэта: дэманстраваць сваю пазіцыю супраць будаўніцтва АЭС пад пагрозай затрымання, арышту ці штрафу," – гаворыць Ян Дзяржаўцаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international