Сяргей Драздоўскі: Дабівацца фізічнай даступнасці для інвалідаў немагчыма, не пераадолеўшы бар'еры ў галовах людзей

2013 2013-05-17T21:41:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/drazdouski-2.jpg
Сяргей Драздоўскі

Сяргей Драздоўскі

З 17 па 21 мая ў Беларусі ўпершыню праходзіць "Тыдзень даступнасці", арганізатарам якога выступае асветная праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю".

Як паведаміў БелаПАН каардынатар офіса Сяргей Драздоўскі, мерапрыемства праходзіць пад дэвізам "Ад даступнасці — да роўнасці" ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" і прысвечана пытанням усіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю.

Тыдзень даступнасці ўключае ў сябе экспазіцыю і прэзентацыі інфармацыйных матэрыялаў, асветнай літаратуры, паказы фільмаў, сустрэчы, дыскусіі, прэзентацыі праектаў па тэме даступнасці. У рамках мерапрыемства 19 мая пройдзе Форум даступнасці, на якім грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі прадставяць свае праекты ў сферы даступнасці.

Як паведаміла БелаПАН дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, у рамках тыдня, акрамя лекцый, фільмаў і дыскусій, ёсць і такі элемент, як даступнасць прававой дапамогі людзям з інваліднасцю. Паводле яе слоў, адвакатуры ва ўсіх абласцях будуць праводзіць бясплатныя кансультацыі для людзей з інваліднасцю, бацькоў дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

"Цяперашні тыдзень — гэта спосаб шляхам шырокага прасоўвання ідэй прыпадняць заслону ў некаторых пытаннях, павысіць да іх увагу грамадства, — адзначыў Драздоўскі. — Вопыт паказвае, што дабівацца фізічнай даступнасці немагчыма, не пераадолеўшы бар'еры ў галовах людзей. Мы прапаноўваем дзяржаве дзейсныя механізмы, як гэта рабіць. Мы ўсе раўнацэнныя грамадзяне грамадства, незалежна ад фізічнага стану, і маем права на аднолькавых умовах карыстацца выгодамі грамадства".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international