17 траўня - Міжнародны дзень супраць гамафобіі

2013 2013-05-17T15:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/activist-wiith-flag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта un.org

Фота з сайта un.org

Міжнародны дзень супраць гамафобіі (International Day Against Homophobia (IDAHO)) адзначаецца 17 траўня - у гэты дзень у 1990 годзе Генеральная асамблея Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў.

Ідэя правядзення падобнага дня была рэалізавана ў 2003 годзе ў франкамоўнай канадскай правінцыі Квебек: арганізацыя Fondation Émergence абвясціла адзін з чэрвеньскіх дзён Народным днём супраць гамафобіі. Услед за гэтым, у жніўні 2004 года, французскі універсітэцкі лектар і актывіст кампаній за правы чарнаскурых, геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў Луі-Жорж Тэн выступіў з прапановай адзначаць аналагічны дзень у сусветным маштабе - для прыцягненне грамадскай увагі да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў, асабліва ў тых краінах, дзе пытанні сэксуальнасці да гэтага часу лічацца табу, а сэксуальныя меншасці падвяргаюцца дыскрымінацыі. Тэн выказаў надзею, што гэты дзень дапаможа змяніць да лепшага жыццё тых людзей, якія ў гэтым больш за ўсё маюць патрэбу: «Мы хочам паказаць, што барацьба з гамафобіяй - гэта справа не толькі саміх геяў, лесбіянак і транссэксуалаў, гэтая барацьба - таксама справа ўладаў і воля ўсяго грамадства».

Для абвяшчэння Дня арганізацыйным камітэтам была апублікавана складзеная Луі-Жорж Тэнам петыцыя «За міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй», звернутая да ААН, урадаў і парламентаў усіх краін. Да 17 траўня 2005 года, пасля гадавой кампаніі, «апеляцыю IDAHO» падпісалі каля 24 тысяч чалавек з такіх арганізацый, як Міжнародная асацыяцыя лесбіянак і геяў (ILGA), Міжнародная камісія па правах геяў і лесбіянак (IGLHRC), Сусветны кангрэс ЛГБТ-іудэяў, Кааліцыя афрыканскіх лесбіянак і т. п.

У 2006 годзе ў Еўрапейскім парламенце адбыўся семінар па тэме міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, на якім выступіў Луі-Жорж Тэн. Старшыня Еўрапарламента Жазэп Барэль зрабіў заяву аб прызнанні гэтага міжнароднага дня.

Асноўнымі мэтамі правядзення Дня названыя:
• процідзеянне любому фізічнаму, маральнаму і сімвалічнаму гвалту ў дачыненні да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй;
• падтрымка і каардынацыя ўсіх ініцыятыў па ўсім свеце, якія дапамагаюць усім грамадзянам дасягнуць роўных правоў;
• праява салідарнасці з усімі лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі і транссэксуаламі свету, у тым ліку там, дзе яны не маюць магчымасці выступаць за свае правы;
• правядзенне больш шырокай кампаніі па абароне правоў чалавека.

Прызнанне гэтага Дня ставіць пэўныя абавязацельствы перад міжнароднай супольнасцю, якая ўжо аб'ядналася ў барацьбе з многімі іншымі формамі дыскрымінацыі і сацыяльнага гвалту, але пакуль яшчэ ў большасці дзяржаў не аказала шырокай падтрымкі ў барацьбе за правы сэкс-меншасцяў.

У 2012 годзе ў Міжнародны дзень супраць гамафобіі Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй прыцягнула ўвагу да таго, што ў амаль 80 краінах свету існуюць законы, крыміналізуючыя паводзіны гомасэксуалістаў. «Калі я кажу пра гэтыя праблемы, некаторыя абвінавачваюць мяне ў тым, што я прасоўваю «новыя правы» або «спецыяльныя правы» для лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў. Але тут няма новага або асаблівага - гаворка ідзе пра права на жыццё, бяспеку чалавека і права на свабоду ад дыскрымінацыі», - заяве спадарыня Пілэй і дадала, што гэтыя і іншыя правы з'яўляюцца ўніверсальнымі. Галоўны праваабаронца падкрэсліла, што ў розных кутках свету асобы нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі падвяргаюцца ганенням, нападам, арыштам, катаванням і нават забойствам за іх любоўныя адносіны. Вярхоўны камісар сказала, што трэба змагацца з гвалтам і нянавісцю, а не з любоўю, і заклікала дзяржавы супрацьстаяць гамафобіі і адмяніць дыскрымінацыйныя законы.  

Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі афіцыйна прызнаны ў шэрагу краін - Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Люксембургу, Мексіцы, Бразіліі, Коста-Рыцы. Адной з асноўных ініцыятыў арганізатараў Дня з'яўляецца растлумачэнне мэтаў і прычын яго правядзення ў адукацыйных установах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international