Аляксей Шыдлоўскі пакараны 5 суткамі арышту

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла ПЦ "Вясна" праваабаронца Ірына Тоўсьцік, суд Партызанскага раёну пакараў  моладзевага актывіста  Аляксея Шыдлоўскага 5 суткамі арышту.  Судовае паседжаньне праходзіла па звычайным сцэнары: сьведкамі выступалі двое міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывіста і складалі пратакол. Каб не заблытацца ў сьведчаньнях, яны адказвалі толькі на тыя пытаньні, пра якія загадзя дамовіліся. Калі ж пытаньні не былі абгавораныя, то міліцыянты адказвалі - "не памятаем".  З боку Аляксея Шыдлоўскага сьведкам выступала жонка, якая прысутнічала пры затрыманьні, аднак судзьдзя Лебедзь Юрый Мікалаевіч не ўзяў пад увагу ейныя довады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства