Алеся Бяляцкага на паўгода пазбавілі прадуктовых перадач

2013 2013-05-16T16:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2007.jpg
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

16 траўня жонка палітвязьня Натальля Пінчук наведала бабруйскую калёнію, дзе трымаюць яе мужа. Яна мела намер перадаць  Алесю Бяляцкаму рэчавую перадачу і даведалася, што у сакавіку да жніўня яго пазбавілі права на харчовыя перадачы.

«За якое парушэньне яго пакаралі, мне невядома, ды я і не цікавілася. Гэта рытарычнае пытаньне — за што? Прычыну знойдуць».

Паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі тэлефанаваў дамоў у пачатку траўня. У лістах, якія ад яго даходзяць, ён звычайна ні на што не скардзіцца.

Натальля Пінчук перадала мужу ў калёнію спартовы строй, пасьцельную бялізну ды іншыя рэчы. Гэта была адзіная дазволеная вязьню ў год рэчавая перадача.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за “ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы”. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і казаў у судзе пра грошы, якія ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international