Незалежныя журналісты з Магілёва атрымалі паўторныя позвы ў Бялыніцкі РАУС

2013 2013-05-17T15:00:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежны журналіст з Магілёва Яўген Глушкоў 17 траўня атрымаў пад роспіс паўторную позву з Бялыніцкага РАУС. Журналістка Аліна Скрабунова адсутнічала дома, таму адпаведную позву ёй пакуль не ўручылі.

У позве Яўгену Глушкову з Бялыніцкага РАУС на гэты раз указана, што незалежны журналіст выклікаецца “ у якасці асобы, супраць якой распачаты адміністрацыйны працэс”. Ён павінен з’явіцца ў Бялыніцкім РАУС у панядзелак 20 траўня ў 10-00. Позва падпісаная ўчастковым інспектарам Бялыніцкага РАУС Аляксандрам Емельянавым.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель кажа, што позва з Бялыніцкага РАУС усё роўна складзеная з парушэннямі, бо не ўказана, парушэнне якога артыкула Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ інкрымінуецца незалежнаму журналісту.

 - Я буду раіцца з іншымі юрыстамі-праваабаронцамі, - кажа Барыс Бухель. – Пасля гэтага мы будзем прымаць рашэнне, якім чынам дзейнічаць, каб дапамагчы незалежным журналістам.

Нагадаем, што незалежных журналістаў з Магілёва Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова позвамі на 10-00 13 траўня ўжо выклікалі ў Бялыніцкі РАУС да участковага інспектара Аляксандра Емельянава. Аднак незалежныя журналісты ад паездкі ў Бялыніцкую міліцыю вырашылі адмовіцца ў сувязі з тым, што позвы не былі аформлены адпаведным закону чынам. 

Праблемы ў адносінах з супрацоўнікамі бялыніцкай міліцыі ў незалежных журналістаў пачаліся пасля з’яўлення на тэлеканале “Белсат” у праграме “Маю права” здымак з СВК “Лебедзянка” Бялыніцкага раёна. Па неафіцыйнай інфармацыі, бялыніцкіх міліцыянераў цікавіць, якім чынам гэты матэрыял з’явіўся на “Белсаце”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international