Мазыр: рэдактар “Жыцця Палесся” папярэджаны аб недапушчальнасці знявагі цыганоў

2013 2013-05-17T10:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cyganka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Мазырскага райвыканкаму папярэдзіў галоўнага рэдактура мясцовай газеты аб недапушчальнасці знявагі цыганоў.

Гомельская праваабаронца Марыя Клімовіч атрымала адказ на свой зварот у пракуратуру Мазырскага раёна, у якім выказвала заклапочанасць у сувязі з дыскрымінацыяй цыганоў у афіцыйнай раённай газеце «Жыццё Палесся». У выданні быў апублікаваны артыкул паводле міліцэйскіх звестак, у якім злачынцаў характарызавалі згодна з нацыянальнай прыналежнасцю.

Праўда, адказ прыйшоў не з пракуратуры, а ад намесніка старшыні райвыканкаму Фёдара Галюка. Ён піша, што з галоўным рэдактарам газеты была праведзена тлумачальная работа аб недапушчальнасці канкрэтызацыі ў публічных выступах расавых, этнічных і рэлігійных прыкметаў злачынцаў і правапарушальнікаў, знявагі нацыянальных пачуццяў і распальвання ксенафобіі.

Таксама намеснік старшыні райвыканкаму выказаў падзяку праваабаронцы за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю.

«Але я не задаволена такім вырашэннем справы, бо па сутнасці, справа ў большым і не вырашана. Гутарка праведзена з галоўным рэдактарам, але ж мы скардзіліся не толькі на рэдактара, але таксама – і ў першую чаргу – на міліцыю, якая ажыццяўляе дыскрымінацыйныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў цыганскай дыяспары. А пракуратура перадала нашу скаргу на аблвыканкам, а той, у сваю чаргу – на Мазырскі райвыканкам. Старшыня ж райвыканкама абмежаваўся тым, што правёў тлумачальную гутарку з галоўным рэдактарам. Добра, канешне, што папярэджаны журналісты, можна спадзявацца, што больш такіх грубых памылак яны рабіць не будуць. Але складаецца ўражанне, што пракуратуры абыякавы лёс грамадзянаў цыганскай нацыянальнасці», - лічыць Марыя Клімовіч.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international