Маладзечанскіх актывістаў папярэджваюць

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчна 22 сакавіка дадому да трох моладзевых актывістаў Фарыно Генадзя, Юрася Алейніка і Жыбуртовіча Віталя наведаліся супрацоўнікі міліцыі. Генадзя і Юрася на гэты час не аказалася дома, таму яны дапытваліся ў бацькоў пра падрабязнасці дзейнасьці хлопцаў. Віталя Жыбуртовіча па тэлефоне запрасілі ў Маладэчанскі райадзел міліцыі. Міліцыю цікавіла інфармацыя пра актывістаў, якіх ён ведае і аб планах на 25 сакавіка. Як павядамляюць мясцовыя праваабаронцы, затым Жыбуртовіча папядэдзілі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і адпусьцілі.

Сёньня яны зноў наведалі Фарыно, пры гэтым настойліва запрашалі праехаць у міліцыю для гутаркі. Але, паколькі Генадзь спаслаўся на занятасць, яму была ўручана позву на суботу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international