Суд за "чарнобыльскі пікет" у Віцебску – 17 траўня

2013 2013-05-16T19:46:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім райсудзе будуць разгледжаны пратаколы, складзеныя на сябраў КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленку. Іх вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікета 26 красавіка. Хаця пратаколы пра гэта былі складзены значна пазней – калі супрацоўнікі міліцыі разгледзелі на інтэрнэт-сайтах іх з плакатамі «Будаваць АЭС без згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».

Разгорнутых плакатаў міліцыянты не бачылі, хаця пад'язжалі да актывістаў, якія ўжо збіраліся сыходзіць. Зрэшты, паказаць, што там напісана, давялося: супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС вырашылі праверыць, ці няма на плакатах антыдзяржаўных заклікаў.

"Ніякіх заклікаў там не было, мы не высоўвалі ніякіх патрабаванняў. Проста выказвалі сваё меркаванне. А на гэта маем законнае канстытуцыйнае права", -- лічыць Віталь Каваленка.

Ян Дзяржаўцаў з ім згодны: "Так, я супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. І гэтага не хаваю. Але мэты праводзіць акцыю ў нас не было. Мы проста выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю".

Аргументы актывістаў 17 траўня выслухае суддзя Іна Грабоўская. Яна вядомая ў Віцебску сваімі шматлікімі абвінаваўчымі пастановамі ў дачыненні да апазыцыянераў.

Так супала, што ў той самы дзень і час, у 15.00 у Кастрычніцкім райсудзе распачнецца працэс над яшчэ двума віцебскімі актывістамі. Выкліканых  да суддзі Алены Простас сябраў Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава будуць судзіць паводле абвінавачання ў парушэнні Закону аб СМІ.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international